Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/271

Гэта старонка не была вычытаная

Люблю тады нават,
Цябе, маё поле,
Як над табой жудка
Зімка заскаголе;

Як пачне сьняжніца
Гурбы насыпаці,
Быццам маё шчасьце
Навекі хаваці.

Поле маё, поле!
Дай-жа ты мне сілы,
Каб цябе любіў так,
Да самай магілы!

|}