Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/274

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕТА

Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабой!
Цягнуцца стройна шнуры каласістыя,
Пахне павабна трава над ракой.

Гнуцца на лузе касцы немарудныя,
Дзе-ні-дзе ў постаці серп заскакаў;
Песьня пачулася наская, нудная, —
Рэха панеслася — бор адказаў.

Шум пакаціўся ад лесу адзетага;
Сонца купаецца ў полыску рос;
Эх! каб, здаецца, ды шчасьце да гэтага!
Эх, каб, здаецца, менш гора і сьлёз!..