Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/275

Гэта старонка не была вычытаная

ПЯТРОВЫ ЧАС

Вот часіна! вот агніста
Завярцела, закруціла!
Прэ ў палі лугі ўсё чыста,
Ажно глянуць неяк міла.

Сьвішчуць косы у пракосах;
Той грабе, той копы звозе,
Серп гуляе на палосах,
Паўрубень бражджыць на возе.

Ўсюды сіла і ахвота:
Ногі, рукі ходзяць сьмела;
Значна сельская работа,
Пот ня дарма мые цела.