Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

„Не забіваці“ — ты стрывожыў права,
На сэрца і душу наклікаў цьму;
Людзей на зьвераў пошасьцяй крывавай
Ператварыў і здаў насьледніку свайму.

Га! Хай-жа льлецца кроў, дымяць пажары,
Няхай пад крыжам плача сірата!
Крывавы бог, крывавыя ахвяры
Сабраць павінен з сьвету дачыста.

Аж прыдзе іншы год з рукою лёгкай
Агледзіны рабіці новых дзён,
Дзе меч нявідзімага бога-Рока
Напіша бяскрывавы свой закон[1].

|}

Ды як-жа не хвалявацца шчыраму сэрцу, грамадзяніну селяніну-поэту? Як не праклінаць тых людзей, што выклікалі нязьлічоныя бядоты на працоўных усяго сьвету і асабліва на многапакутную бацькаўшчыну поэты, Беларусь? І Янка Купала шле громы праклёнаў „разьюшаным сатрапам“, якія

Паганы зладзіўшы хаўрус, Свае таргуюць і чужыя Табой, няшчасны беларус.

Дыхнуць свабоднымі грудзямі Й зірнуць арліна не дадуць, — На ўзьлёты дум кладуць аковы, Як на рабоў сьляпых кладуць…[2]

Поэта яскрава разумеў клясавую падставу імпэрыялістычнае вайны, кіруючы свае стрэлы да сатрапаў. І праз гэта яшчэ болей абурала яго нянавісьць на яе братазабойнасьць, на яе крывавую роспач.

Ды, паміма іншага, ці-ж можна было пагадзіцца, каб, замест вясеньніх квятоў, замест мірнае працы на вызьвеўшых нівах, лілася бязьвінная кроў рабочых і сялян, якіх настроілі адных супроціў другіх? Прышла вясна 1915 году і супроціў чаканьня —

„Ня з сонцам вышла блаславіць аратага арбу“.

  1. „Спадчына“, ст. 37.
  2. Там сама, ст. 39.