Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/282

Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАНЫ

Як хмурын пагляд туманны,
Як заўцы-званы,
На няцьвіўшыя паляны
Леглі курганы.

Як на белі плесьні-плямы,
Як зрубы-зьвяны,
Сярод выдмаў, сярод ямаў
Дрэмлюць курганы.

Хто калі туды заглянуў,
Дзе ляжаць яны, —
Як хмурын пагляд туманны,
Сумны курганы.

Хто зачэпіцца іх межаў,
Хто чапне іх сны,
Як званы на цёмнай вежы,
Стогнуць курганы.

Дзівам дзіўлюцца з праяваў
Маткі ды сыны:
Скуль такую ўзялі славу
Наспы-курганы?!