Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/286

Гэта старонка не была вычытаная

Глянуць зоры на прасторы,
Сонца стопіць путаў лёд;
К нам у сваты, з хат у хаты
Сьмела гляне новы ўсход.

Так, хто праўдай, чынам, радай
Ходзе спольна ў грамадзе,
Гоне ўпрочкі цемру ночкі,
Як ніколі, як нідзе.

За ўсю-ж працу ні палацаў,
Ані скарбаў не чакай;
Толькі будзе славы ў людзе,
Славіць будзе родны край!

А хтось гікне, дзіка рыкне
На бліск сонцавы жывы, —
Гэта стогны гадзін чорных,
На сьвітаньні крык савы.

Дружным ходам, год за годам,
Чараду затопе дзён,
З імі зводы, непагоды,
З імі ўсё міне, як сон.

|}