Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/290

Гэта старонка не была вычытаная

Адно йдуць сюды
З гарадзкой нуды
Адказеліцца
Бедната і „знаць“ —
Віды аглядаць,
Што ў ног сьцелюцца.

Ды, як згасьне дзень,
Ночкі ляжа цень
Над дамочкамі,
Людзкіх шэптаў тут
Повен кожны кут
Пад кусточкамі.

А сівою мглой
Па гары крутой
Туман сьцелецца;
Ні-то лом-ламок,
Ні то дом-дамок
Там віднеецца.

|}