Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/293

Гэта старонка не была вычытаная

Каб было меней магіл,
А вясельляў болей,
Кожны рвецца з усіх сіл
К сьвятлу, славе, долі…

Лезьце, лезьце!.. я-ж пры чом?
Рукою махаю,
Добра мне і пада дном!
Мая хата з краю.

Гэткім спосабам жыцьця
Век свой дажываю,
Вось і песьня мая ўся!
Як і ўсё, ўміраю.

На магілкі і крыжы
Рукою махаю,
Далі хату — знай ляжы!
Але і тут з краю.

|}