Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/294

Гэта старонка не была вычытаная

СЬВЯТАЯ ПРАЎДА

„О, колькі гора з водкі ў нас!
Хто з ёй ня стаў гол, як той кол?“
Сказаў з павагай Апанас,
„Паўкварты“ ставячы на стол.

„Сьвятая праўда, мой кумок!
З павагай Юрка патакнуў,
І, ляк скідаючы на бок,
Другую „кварту“ адаткнуў.