Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/295

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАРЫ

Покі Юрка ня меў чына,
Быў нішто сабе дзяціна,
Пасуседзку ў сваёй хаце
Жыў з людзьмі і керзаў лапці.

Зьбеглі годы чарадою —
Ён сягоньня старшынёю,
І братом з сваёй-жа вёскі
Падбівае ўжо падноскі.