Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/296

Гэта старонка не была вычытаная

БОТ І ЛАПАЦЬ

Раз прытычкі лапцю бот
Сыпаць стаў, як жменяй:
„Я — павага!“ — кажа ён,
„А ты што? — дрэнь дрэняй!“

Яму-ж лапаць: „Эй, пакінь
Так хлусьціці ласа!
Я хоць дрэнь, дый толькі з лык,
А ты злуплен з мяса“.