Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/299

Гэта старонка не была вычытаная

V

Доўгі спалі час
Два разбойнікі
У сваёй крыві,
Неспакойнікі.

Нават тая іх
Двух забылася,
За якую так
Яны біліся.

Пакуль неяк раз
Аднаногія
Шлі мясьцінай тэй
Два убогія.

Рыюць яму-глыб
Непацешныя,
Аддаюць зямлі
Косьці грэшныя.

VI

Дзе сягоньня сьпяць
Два разбойнікі,
Там курган стаіць,
Кругом хвойнікі.

Той курган расьце
Відавідаю, —
Хто ідзе тудой,
Ветку кідае.

Хто ідзе падчас
Каля поўначы,
Страха ўбача там, —
Моліць помачы.

Так ляжаць браты,
Два разбойнікі,
І па сьмерці ўсё
Неспакойнікі.

|}