Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

тыя ідэі ператварыла Лютаўская рэволюцыя ў магутны беларускі рэволюцыйна-нацыянальны рух… А Кастрычнік падвёў пад іх сталы, моцны грунт. Павінна было поэце-баяну ў найвысшай асалодзе, у шчасьлівым задаваленьні цешыцца ў гэтым і плёнамі свае працы. Найвышэйшая ўцеха трымала струны яго леры моўчкі. Новыя паземы адчынялі шырокі шлях яго радзіме, яго працоўнаму народу. Няхай выходзіць ён, няхай наладжвае свае паходні, — поэта паглядзіць, пачакае. Але й на гэты раз ня суджана было Беларусі вярнуцца да спакойнага жыцьця, да адбудаваньня краіны, да аховы заваёваных рэволюцыяй праў. 1918 год прынёс ёй нямецкую окупацыю. Што не пасьпела зрабіць вайна, тое наганяла „мірная політыка“ окупантаў. Збоку, у Вялікарасіі, разьвіналася Кастрычнікавая рэволюцыя, крэплі і ператвараліся ў жыцьцё яе лёзунгі, а беларускі працаўнік стагнаў пад абсацам юнкераў кайзэра. Янка Купала, пераехаўшы з Полацку ў Смаленск, з болем у сэрцы сачыў за прыгнечанаю, бяздольнаю краінаю і ў няцерпе зваў:

Табе, народ мой, згібнуты ў аковах
З-пад сэрца песьню гэтую пяю…
…Чужак-дзікун, крывёю ўпіўшысь сьвежай,
Запрог цябе ў няволю, ў батракі
І тваю маці-бацькаўшчыну рэжа,
Жывую рве на часьці, на кускі…
…Паўстань, народ! Прачніся, Беларусе!
Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе!
…Сваю магутнасьць пакажы ты сьвету, —
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Паўстань, народ!.. З крыві і сьлёз кліч гэты…[1]

Гэта пісалася 29/Х-18 г., а 1/I-19 г. па абшарах вольнае Беларусі ўжо разносіліся магутныя словы маніфэсту часовага ўраду Беларускай Савецкай Незалежнай Соцыялістычнай Рэспублікі. Водгалас іх сягаў далёка на захад, б‘ючыся ў сьцены абуджанай Нямеччыны і апітае перамогаю Антанты… Ізноў на ваччу поэты адбывалася зьявішча ажыцьцяўленьня яго жаданьняў, ідэй; народ строіў для будучыны —

„Шчасьце, каб пут ня строіў больш сусед“.

  1. „Спадчына“, ст. 14.