Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/304

Гэта старонка не была вычытаная

Сьпіць гаротнік сном вячыстым;
Крыж уеўся ў грудзі.
Сьпі! К людзям ты ўжо ня прыдзеш —
К табе пойдуць людзі.

З часам праўда наверх вышла,
Што рэдка між намі,
І сягоньня Валівода
Звоніць ланцугамі.

Аб тым месцы ходзяць байкі,
Дзе Мікіта згінуў;
Страшна езьдзіць і праходзіць
Начною часінай.
............
Так прапала людзей двое
Праз дабро чужое;
І спытайся-ж, божа мілы,
За што, за якое?

|}