Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/309

Гэта старонка не была вычытаная

Заліваў ды ня надта, знаць, з нудой мог праклятай
Ваяваць сваім сэрцам збалелым;
Гнуўся, што раз — то ніжай, пад жыцьця цяжкім крыжам,
Аж змарнеў так душою і целам…

Было, помню я гэта, на пачатку штось лета;
Ўся зямля хараством красавала:
Поле кветка здабіла, неба птушка хваліла,
Пры жывёле жалейка іграла.

Я шнурок свой абходзіў, прыглядаўся уродзе, —
(Мой надзел быў ля самай дарогі);
Бачу, — гмін люду пхнецца, а з ім Янка пляцецца —
Толькі ў путах і рукі і ногі…
....................
Цяпер думай, што воля, — вінен Янка ці доля?
Дзе тут шчасьце за хатай ці ў хаце; —
Самі шмат мы ў праклятай славе тэй вінаваты,
Што ня ўмеем злой долі змагаці.

|}