Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

І пясьняр, поўны ўміленьня, зваў:
Час склікаці ўжо грамаду
На вялікую нараду,
На вялікі сход!
Хай рассудзіць, хай разважыць,
Слова цьвёрдае хай скажаць,
Скажаць сам народ!
Як жыць мае, пажываці
Ў родным краі, ў роднай хаце,
Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй,
Новы ўзьнесьць пасад![1]

|}


Народ рашыў пастроіць новы пасад, „разжыцца з новаю доляю“. Векавое бадзяньне бяз імя, бяз назвы мігам зышло з памяці, і вакола Савецкае Соцыялістычнае Рэспублікі аб‘ядналіся працоўныя беларускія гушчы. Аб‘ядналіся, прасякнуліся яе ідэяй, захапіліся пачуцьцём узьнікшага ў іх рэволюцыйнага патрыотызму і сталі абараняць яе, як радзіму, як сябе.

Янка Купала ўрачыста, з адчыненай душою сустрэў гэты вялікі акт у жыцьці свайго народу; ён з радасьцю пакінуў Смаленск і паехаў у сталіцу свае рэспублікі. Пачуцьцё грамадзяніна не пакідала поэты. І чулася яму, як —

Назаўтра, к налецьцю
Свой сею загон…
Прывычнаю жменяй
Зярняты кладу…

Зьліўшыся з мільённаю грамадою, ён сачыў, „каб абсевак ня кінуці дзе“. Была ўрочная пара, адпаведная, — нельга было драмаць. Тым болей, што ўжо на рэволюцыйным рубяжы радзімы загострываў меч неўгамонны вораг. Маладая рэспубліка, ці адстаіць яна сябе? Пэўна, у захопе працаю адбудовы вольнае краіны, ці-ж можна было думаць аб гэтым? Ня пытаў сябе аб тым і Янка Купала…

А ў той час новая хмара насувалася на Беларусь — польская панская окупацыя. У самы разгар творчай працы надышла яна з захаду і перапыніла рэволюцыйнае будаўніцтва на цэлы год… Ня старчыла моцы абараніць краіну, а мо‘

  1. „Спадчына“, ст. 15.