Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Суджана было законам жыцьця лішні год дадаць да шэрагу доўгіх год мукі, каб пасьля з новаю сілаю, з новым імпэтам, як уваскросшы з агню Фэнікс, хапіцца за творчую, адноўную, вялікую мірную працу адбудовы соцыялістычнае рэспублікі… Тэрмін, калі надышла новая эра для беларускага працаўніка і селяніна, пачаўся з 1921 году. Хоць здарэньні паднясьлі яму скутак цяжкага змаганьня ў выглядзе праклятага Рыскага акту, хоць сьледам за гэтым актам пасунуліся на Савецкую Беларусь узгадаваныя „міралюбівай“ Польшчаю бандыцкія шайк Балаховіча ды Савінкава, — усё-ж нельга было пераняць вялікага ўздыму, які абурыў беларускія працоўныя гушчы, які зваў іх да творчае працы. Крыўда — калі яе ня старчыла! — часова была заціснута на дно душы да адпаведных выпадкаў, і ўтратак пераймаўся вялікімі здабыткамі дзяржаўнага, экономічнага і культурнага будаўніцтва. Адна за другою таіліся цяжкія раны перажытага. Захапіла беларускага працаўніка і селяніна пераконаньне ў тым што патрэбен на першы час моцны пляцдарм, пункт абапору, а тады — бог дзядзька.

Духовыя скарбы беларускіх працоўных гушчаў завіравалі крыніцаю. Вачавідкі сталі расьці зялёныя сочныя руні культуры. Тэатр, выдавецтва, школа. Сьвежы, зялёны, вясеньні шолам прашоў па ўсёй вольнай Беларусі. З вышыні паліліся новыя, бадзёрыя, жыцьцёрадыя песьні. І Янка Купала, зачарованы магутнасьцю здарэньняў, якія ня спыняліся, а расьлі, пекнатою вобразаў, якія зьліваліся ў стройную сымфонію, — гартаваў натхненьнем сваё адзыўнае, чулае нутро. Не, не павінны струны яго леры замаўчаць гэту пору! Чыя-бы душа маўчала — толькі не поэты грамадзяніна-рэволюцыянэра. Не маўчала-б душа ваякі неспакойнага, клапотнага клопатам мільёнаў свайго люду поэты.

У 1921 годзе, вясною, Янка Купала, перажыўшы ў Менску жахі польскае окупацыі і аддаўшы многа часу цяжкай хваробе, якая чуць ня згубіла яго, убачыў, што прышоў час зьдзейсьніцца яго нядаўным марам —

Час сонца схапіці і сонцам ірдзеці,
І зьведываць сьветы арліным узмахам…
Час крыльлі расправіць — пагудка ўжо кліча,
Ўжо віхры цярэбяць да шчасьця шлях новы![1]

  1. Безназоўнае“, ст. 6.