Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

дзей у белагвардзейскай і сусьветнай буржуазіі на блізк канец Савецкае ўлады.

З-пад ног, з утоптанай нары
Паўзе ўжо збэшчаны павук
І ў сто, у сто кагцістых рук
Хапае вас, рабы-цары, —
Як-бы ўжо вы не ўладары…

Але трывога нішчыцца сілаю рэволюцыйных спадзей, неадыходным ад поэты пачуцьцём змаганца; ён запэўнены, што —

Вы ўладары… Яшчэ жар-цьвет
Бунтарскіх дум у вас ня згас:
Эўропа кліча ў госьці вас, —
Пад рогат Пірравых пабед
Саветы кліча на „савет“[1].

Гэтых уладароў Янка Купала вітае, як насіцеляў усясьветнага вызваленьня працаўнікоў, як будаўнікоў Комуны. І якім жалем стратку сустракае ён сьмерць рэволюцыянэраў-комунараў! І якою вераю поўна яго істота, калі ён гадае над лёсам свае вызваленае краіны! Далейшы шлях яе разьвіцьця вядомы поэце; гэты шлях: шлях до Комуны ў злучнасьці з другімі краямі.

Забуяе ў славе буйнай,
Зазьвініць залатаструньне
Родны край аднэй комунай…[2]

Няхай не ўпару памершы ваяка сьніць аб Комуне. Надыход яе забясьпечаны. Моладзь — новая, узросшая на вольнай глебе маладая армія — працягае справу змаганьня за гэты ідэал працоўных. Янка Купала бачыць гэта і гэта разумее. Толькі чалавеку беспадстаўнаму, мешчаніну, гэрою мінулых часоў ня відна гэта і ня міла. Янка Купала з усёй сілаю свайго таленту аддае дачу чырвонай моладзі ў сваім вершы „Арлянятам“, ён укладае ў гэты свой твор усю душу сваю —

Вам сярпы і косы ў рукі
Ды мячы, каваны з сталі,
Далі буры, завірухі,
Што тут вылі, бушавалі.

  1. „Безназоўнае“, ст. 31.
  2. Там сама, ст. 34.