Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Цень мінуўшчыны праклятай,
Дзе бізун гуляў з нагайкай,
Зьмяціцё вы, арляняты,
Сваёй новай сілай, байкай[1].

|}

Ды, наогул, Кастрычнік прывёў радзіму поэты да таго стану, калі ўсё гавора за поўнае адраджэньне яе працоўнага народу; да таго стопню, калі нішто ўжо —


…ня выламе
Ні клыкамі, ні віламі
Таго, што ажыло,
Што ўскрэсла над магіламі,
Над хатамі пахілымі —
Мінуламу на зло…
Бо —  
Аколіца-аселіца
Пад ногі сонцам сьцелецца…
Збудзіўся гаспадар!..[2]

Краіна, нешта безназоўнае, на працягу вякоў стала роўнапраўным сябрам сям‘і Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік, дзяржаваю працаўніка і селяніна.

Колькі поэта напамарыў аб сім! Колькі перажыў трывожных гадзін! Дваццаць год нясупыннае працы! Дваццаць год чулага балючага хваляваньня! І на вачох — гэткая нявіданая пэртурбацыя: безназоўная стала вялікай, магутнай Савецкаю Беларусьсю! Трэба пазавідаваць долі Янкі Купалы. Ды сам поэта, адсьвяткаваўшы свой дваццацігадовы юбілей у часы поўнай перамогі Кастрычнікавай рэволюцыі, у часы магутнага ўздыму працоўных сіл Беларусі да творчай дзяржаўнай экономічнай і культурнай працы, ня мог ня быць агорнутым, прасякнутым вялікім здаваленьнем. Толькі апошняе дало яму натхненьне на гэтыя словы:

Дык-жа шумі, красуй у волі родны край!
Зьвіні ў свой звон, сялянска-пролетарскі звон!
Сьпявай ты, Беларусь, у радасьці сьпявай,
Твайго народу сёньня права і закон[3].


З часу вызваленьня Менску ад белапалякаў Янка Купала жыве ў Менску. Увесь гэты час ён служыў па выда-

  1. „Безназоўнае“, ст. 24.
  2. Там сама, ст. 15.
  3. Маладняк — Янку Купалу“, ст. 54.