Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

вецкай справе, перш — рэдактарам часопісі „Чырвоны Сьцяг“, а з 1922 году — тэхнічным рэдактарам у выдавецтвах. У 1922 г. Выдавецтва „Савецкая Беларусь“ выдала чарговы зборнік яго вершаў „Спадчына“, куды ўвашлі яго ранейшыя творы. У 1924 г. ў часопісі „Полымя“ была надрукавана яго п‘еса Тутэйшыя, а ў розных часопісях („Полымя“, „Маладняк“. „Сялянка і работніца“ ды інш.) зьмяшчаліся яго вершы, якія былі сабраны ім у зборнік Безназоўнае, што вышаў у 1925 годзе. Купалу цяпер 43 гады.

Трэба сазнацца, што ў апошнія часы творчая плоднасьць Янкі Купалы шмат цішэйшая, ніж то было раней. Але на гэта маецца шмат прычын, якія ўсвойны многім, за малым выключэньнем, песьняром і пісьменьнікам. Аднак, сілы і творчая здольнасьць поэты к данаму часу ніколькі не аслаблі. Нават размах і глыбіня яго думак значна пашырыліся і, хоць рэдкія, яго апошнія творы захапляюць сваёю гармоніяй, магутнасьцю і сілай. Гэта сьведчыць, што Янка Купала шмат яшчэ можа даць высокакаштоўных падарункаў у скарбніцу беларускай літаратуры. І даданае ў наступным да ўсяго ім напісанага, зложыць яму

„… Памятник нерукотворный“,

Да якога —

„… Не зарастет народная тропа“.

З. Жылуновіч.