Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

А на пустцы апаўночы
Ведзьмы, чэрці пяюць, граюць,
То сьмяюцца, то рагочуць,
Знахароў-вужоў склікаюць.

І ўсё гэта, хэўра гэта:
Ветры, віхры і сабакі,
Ведзьмы, чэрці з таго сьвету,
Пан, чыноўнік, ваўкалакі —

Ўсе навыперадкі пруцца,
Гікам, сьмехам чартаўскімі
Заліліся і нясуцца,
Аж зямля стогне пад імі.

А за імі, нібы хмара,
Йдзе мужыцкае ўсьлед гора,
Праз пасевы, праз папары,
Так сягоньня, як учора.

І мужык — пан у старонцы —
Гора гэта вечна бача,
Бача, што толькі ў карчомцы
І ў магіле ён ня плача.

|}