Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

За кожным зваротам
Баразну ральлі
Палівай ты потам,
Сьлязіной палі.

Змогся. Час прысесьці,
Аддыхнуць, дружок…
Нясе жонка есьці
Цэлы спарышок.

Ну што, баба, гэта
Хлеба не нясеш?..
Ці-ж на то ўсё лета,
Араты, арэш?

Ці-ж на тое трэба
Ліці табе пот,
Каб есьці бяз хлеба
Лебяду, асот?

Ці-ж на тое ў полі,
Хоць душой замры,
Б‘ешся без патолі
З зары да зары?

Доля твая, доля!
Дзе-ж яна расла?
На чыстае поле
Хіба уцякла!

Ой ты, мой араты,
Хмары ты хмурней:
З цябе сьвет багаты;
Ты-ж ўсіх бядней…

1908 г.

|}