Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/201
Гэта старонка не была вычытаная
ЦІ-Ж ГЭТА МНОГА?!
Ад сьвету, ад бога
Жадаю нямнога! —
Зямелькі з валоку,
К ёй шнур неўдалёку,
З сьвятлічкай хацінку,
За жонку дзяўчынку,
Кусок салца к хлебу,
Рубля на патрэбу,
Здароўя чым болей,
Крыху долі, волі —