Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/245

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Падсякайце тое дрэва,
Што ў корні ўсыхае;
На ўважайце таго сэрца,
Што жалю ня мае.

Страшце птушку, праз якую
Свойская загіне;
Забывайце песьню, што вам
Вораг ваш накіне.

Ой, гадуйце, падлівайце
Гай жывы, зялёны:
Сэрцу добраму давайце
Добрыя паклоны.

Паважайце тую птушку,
Што крыўды ня робе;
Ня цурайцесь роднай песьні
Ў шчасьці і ў жалобе.