Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/248

Гэта старонка была вычытаная

У ВУЧЫЛІШЧА

Клумак з кніжкамі пад пахай,
Думак поўна галава, —
Там у школу даўным шляхам
Сыпе сельская дзятва.

Гурмам сыпе да навукі, —
Знаць ахвоту, ўвагу знаць:
Як-жа, трэба знаньня штукі
Сходаць, скеміць, пераняць!

Буквы з памяці той клеце,
Той „таблічку“ ў нос бурчыць;
Адным словам, яшчэ дзеці,
Адным словам, трэба ўчыць!