Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/302

Гэта старонка не была вычытаная

Можа хто ня верыць
Гэтай песьні сьлёзаў?
Дык паслухай толькі
Гоману бярозаў;

Што крыжы гавораць
Пры пуціне кажнай,
Ды званы на вежы,
Што гудзяць так важна:

А яны раскажуць
Аб маёй старонцы,
На якую глянуць
Страшна нават сонцу…

|}