Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/310

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАТЫРЫ КРЫЖЫ

Як Лявон прашчаўся з хатай,
Ях стаў ў сьвет зьбірацца,
Пакланіўся маме, тату
І прачыстай матцы.

Пакланіўся, памаліўся,
Выплеўся за вёску,
На мяжу, як сноп, зваліўся
Пад крывой бярозкай.

Паліліся самі сьлёзы,
Хоць даўно ня плакаў…
Ўстаў, пашоў, як нецьвярозы,
Далей небарака.

Смольлю вецер лез у вочы,
Хмары палівалі;
Пушча страшыла уночы,
Людзі ўдзень чапалі…
............
Як Лявон прашчаўся з сьветам,
Як дамоў вяртаўся, —
Ні з пацехай, ні з прыветам,
Кажуць, не спаткаўся.

Ўсюды добра, дома — лепей,
Дзе гуляў дзяцінай,
Дзе ніхто цябе ня чэпе
Так, бяз дай прычыны.

Да сваёй даплёўся вёскі
І… пляцецца далей,
Дзе магілкі, дзе бярозкі
Ля крыжоў стаялі.