Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

каў даглядаць, тваіх дзетак вазіць. А мы з мамкай дабрыцо будзем жаць, для цябе, панічок, жаць! Дык ня крыўдуйце на яго!

ПАНІЧ

Я ня ведаю, хто тут пан — я ці ён?

СЫМОН

Ніхто!

ДАНІЛКА

Ты, Сымонка, як я віджу, толькі вадзішся з панічом, а не пагаворыш, як на гаспадара прыстала, аб важнейшых справах. Тату сягоньня пахаваў, а крыжа і не паставіў. Папрасі ў паніча дзерава на крыж.

ПАНІЧ

На гэта ў мяне лесу хопіць. Можаце колькі хочучы з майго дзерава ставіць крыжоў. Бяз просьбы — пазваляю.

СЫМОН

За многа ласкі!.. Я сам стану крыжам на бацькавай магіле і буду вечна сьцерагчы, каб твае плугі не разрылі яе, як тапары твае сьцены гэтыя!

ПАНІЧ

Вар‘ят! Ці-ж не твае рукі гэта рабілі і робяць? Падумай толькі! (Шыбка выходзіць, пасьвістываючы).

ДАНІЛКА

(у сьлед яму)

А па жылы і хвост я прыду да паніча. Скажы толькі сабакі прывязаць!

ЗЬЯВА IX

ТЫЯ-Ж БЕЗ ПАНІЧА

ЗОСЬКА

(да Сымона)

Ты ўгнявіў яго, Сымонка! Пазволь — я пабягу і перапрашу. (Меціцца бегчы).

СЫМОН

(сьціскаючы тапор і загароджваючы дарогу)

Толькі краніся ў той бок!.. (ЗОСЬКА з плачам апускаецца на зямлю. СЫМОН, кінуўшы тапор, садзіцца на ўслончыку і апускае галаву на далоні. ДАНІЛКА выпірае рукавом вочы).

Паволі апускаецца
ЗАСЛОНА