Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН

Выбрашаш усё, аж міла будзе, як юху гаду спушчу!

МАРЫЛЯ

(да Сымона)

Кінь ты да яго чапіцца! Што з табой сягоньня зрабілася?

СЫМОН

Калі пытаюся, то няхай кажа! (да данілкі). Ну! Чуеш, ці не?

ДАНІЛКА

А як-жа! Чую! Нашто-ж у мяне вушы?

СЫМОН

Ну дык кажы! А не — то, як бачыш, душу з цябе выматаю.

ДАНІЛКА

Не скажу!

СЫМОН

Скажаш!

ДАНІЛКА

Хоць зарэж!

СЫМОН

(хапаючы сякеру)

Кажы, вужака! а то, як стой, на дробныя кусочкі іскрыпку пашчапаю!

ДАНІЛКА

(хаваючы пад сябе йскрыпку)

І іскрыпкі ня дам шчапаць, і не скажу!

СЫМОН

(вырывае з-пад Данілкі йскрыпку і хоча сеч).

Скажаш?

ДАНІЛКА

(кідаючыся к Сымону на каленьне і цалуючы рукі)

А братачка, а родненькі! Пасячы ляпей мяне самога на дробныя кусочкі, а йскрыпку не чапай! Богам цябе прашу!

МАРЫЛЯ

(адцягваючы Сымона)

Ці не ашалеў ты сягоньня!..