Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

раймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзьнем, мамка, запраўды замерзьнем. На ледзякі абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на йскрыпачцы сваёй іграць? То-ж пальцы напэўна зусім падубянеюць, ды йскрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!

МАРЫЛЯ

Але-ж Сымон, Зоська!..

ДАНІЛКА

Як Сымон ня хоча з гэтым няшчасным папялішчам растацца, то і бог з ім! Без яго дамо сабе раду.

МАРЫЛЯ

То што-ж з таго? Але-ж ён і нас не адпускае?

ДАНІЛКА

Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоньня ўцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і сьледу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і бяз нас шукаць, аж надта можа! Усё-ж роўна мы яму шукаць не памагаем.

МАРЫЛЯ

Казаў-жа, што ўжо на сьлед напаў, і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.

ДАНІЛКА

Чакай баба Пятра — будзеш сыр есьці! Яму ў галаве ўсё дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга канца свайго.

МАРЫЛЯ

Ну, а Зоська?

ДАНІЛКА

Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з намі. Даліпан, пойдзе. Я зайграю ёй тую музыку, што паніч высьвістваў, як у нас быў, — яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я толькі з іскрыпачкай пайду.

МАРЫЛЯ

(глуха)

Куды-ж мы пойдзем? З чым? Па што?