Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

МАГАЗЫНЬНІК

уваходзіць таксама п‘янаваты

Пахвалёны вам, суседзе!
Як дуж, як здароўе?
Ўжо і зімка да нас едзе —
За даўгом прышоў я.

Аўса бочку, чвэрць ячменю,
Са дзьве чвэрці жыта,
Аддаць мусіш непраменна —
Тады будзе квіта.

МУЖЫК

Ну і што? і больш нічога?..
І дакуль так будзе?

А ні сэрца, а ні бога…
Ну жыцьцё, ну людзі!

Хватае за шапку і ўцякае са сваёй хаты. Жонка ўцірае хосткай сьлёзы. Стараста і магазыньнік высоўваюцца на двор.