Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/221

Гэта старонка не была вычытаная

ХОР

Дзякуй, дзякуй, ягамосьцю!

ЯНУШ

уваходзячы

Як здароўе, як жывеце?

ХОР

Дзякуй, дзякуй, панічок, вам!

ЯНУШ

спасьцярогшы Гальку, на бок

Моцны божа! Яна тут!

ЗОФ‘Я

уваходзячы з дружкамі

Як жывецца?

КАБЕТЫ

Дзякуй, дзякуй вам, паненка,
Дзякуй, дзякуй, пані!

ДЗЕМБА

да сялян

Што? Ці вам зраслася губа
Каб вітаць? Як скамянелі!
Як я Дземба, гэрбу Дзюба,
Громка, бо вам…

УСЕ

Прывітайма-ж, бо вясельле!
Дзякуй, дзякуй вам, паненка,
Дзякуй, дзякуй, пані!

ЗОФ‘Я

спасьцерагаючы Гальку

Што за такая бледна дзяўчына?