КАЛАТУХА
Род за родам ходзіць ходам… Многа клопату з „Усходам“. Водзіць гандаль, як быкамі, „Младатурак“ султанамі.
Патрасае Талеранам Пэрсіянец з Сатарханам. Шум падняўся на поўсьвета… Бачыць рускі усё гэта, —
Вухам кожны шум хапае І „на вус“ сабе матае. А ўсё клопаты Эўропе: Хто ухопе, хто ня ўхопе?
1909 г.