Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

Так пела царэўна, так лес адпяваў:
Ёй людзкіх хацелася ўцехаў, забаў,
Ён толькі яе знаў, яе мілаваў
І сеяў няверу ў яе да людзей.

О, лес мой зялёны, о, родны ты мой!
Лясную царэўну сваю супакой, —
Ўжо ёй ня мінуці дарожкі людзкой,
Ўжо прыдзецца збыцца кароны сваей!
...............

1910 г.

|}