Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/180

Гэта старонка была вычытаная

Ой, настаў ужо час
Пашукаць іншых крас,
Як дагэтуль вы мелі, сястрыцы!
Голас ваш малады,
Адчураўшысь нуды,
Забурліць хай бунтарскай крыніцай!

Годзе кіснуць, марнець,
Песьні смутныя пець, —
Ладзіць новую час гаспадарку!
Казкі новыя ў сьвет,
Дум палаючых цьвет
Кінь, сялянка, з сястрой пролетаркай!

6/X 1924 г.

|}