Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/186

Гэта старонка была вычытаная

Рыскі мір перарэзаў
Беларусь на дзьве часьці.

За слупамі з арламі
Беларусы пад панам,
Далей ёрмы валочуць,
Звоняць гулка ў кайданы.
..........
На магілах ваякаў,
Што ляглі за саветы,
Ты, Рэспубліка, ўстала
І ўсяму сьвеціш сьвету.
..........
Беларусь, маё сэрца,
Залатая краіна,
Як нявольнік з няволі,
Паўстаеш ты з руінаў.

За будынкам будынак
Як той лес узрастае.
І замежны панадак,
Як лазою хістаеш,

Ты прывабіш сабою,
Сваім ладам зарнічным,
Беларусь з-пад прыгону,
З-за слупоў пагранічных.

Безаглядна, няспынна,
З маладняцкім разгонам
Думкі новыя й долю
Нясеш нашым загонам.

Зарунеюць палеткі.
Руньню буйнай, сачыстай,
Людзі працу ўшануюць
Бяcпрыгонна, ўрачыста