Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/187

Гэта старонка была вычытаная

Нацыянальная сварка
Ужо ў нас месца ня знайдзе, —
Чалавек чалавеку
Будзе братам папраўдзе.

А гудкі і жалейкі
Тваіх местаў і сёлаў
Запяюць адназгодна,
Пераможна, вясёла.

І ніхто ўжо ня зможа
Ані ў якай прыгодзе
Налажыць табе путы,
Беларускі народзе!
.........
На магілах ваякаў,
Што ляглі за саветы,
Ты, Рэспубліка, ўстала
І ўсяму сьвеціш сьвету.

Сьнежань 1928 г.
Менск

|}