Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/224

Гэта старонка не была вычытаная

3

Гаспра, мілы мой прыпынак!
Я ўжо скончыў свой спачынак
І цябе я пакідаю,
Да свайго імкнуся краю.

Будзь прыветна, будзь здарова,
Як татарка чарнаброва!
Жыві доўга, як Ай-Петры,
Хоць і веюць буйны ветры!

Вам, магноліі, платаны,
Кіпарысы і каштаны,
Шлю я шчыра на прашчаньне
Ад бярозак прывітаньне!

16-IX 1923 г.
Крым. Гаспра.

|}