Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/240

Гэта старонка не была вычытаная

Толькі часам мм-у, мм-у! —
Замычыць цялятка;
Бэ-э, мэ-э! Бэ-э, мэ-э!
Забляе агнятка.

Рох-рох, цох-цох! Кві-кві, кві-кві! —
Пісьне парасётка,
Ды гі-гі-гі! — адыйржэцца
Недзе жарабётка.

А я важна, а я пышна
Сяджу на пасадзе,
На падданых пазіраю,
Як дзе на парадзе.

Сонца косы млоснай сьпекай
Сьцелюцца на полі,
А ў дуброве штось шапоча
Ліст з лістком паволі.

Куку-куку! Куку-куку! —
Кукуе зязюля;
Піць-піць! Піць-піць! — каня кліча,
Як-бы посьле гуляў.

Ву-ву! Ву-ву! — загудзеў жук
Каля вуха сьмела;
Ззынь-ззынь! Ззынь-звынь! — з мёдам з кветкі
Пчолка зазьвінела.

Сэрца мне затрапятала.
І я бяз прынукі —
Шась трубу сваю на плечы
Ды жалейку ў рукі!

Туль-туль-лілі! Туль-туль-лілі! —
Граю, не зважаю;
Туля-ляля! Туля-ляля! —
Птушкам падцінаю.