Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/244

Гэта старонка не была вычытаная

ДВА СЬВЕТЫ

1

ДЗЕД

Сёрбай, дзеду, сёрбай
Крупнік ды зацірку, —
Пабрыдзеш бо з торбай,
З торбай дзірка і ў дзірку.

Закарбуй на бірку,
Што на гора спор быў,
Спорна год нацыркаў,
Дарабіўся горбу.

Высьвідраваў корбай,
Вырыў плугам-кіркай
Баразьністу ворбу
Тры аршыны шыркай.

Выцерпеў прыдзіркаў,
Што і мор ня сьцёр-бы, —
Стар і мал век гыркаў:
— Сёрбай, дзеду, сёрбай!

2

УНУК

Дзедаў ўнук-гарэза, —
Як чмель чапурыцца,
Ўсе-б платы парэзаў,
Плот яму — макрыцца,

Ён не спакарыцца,
Як сам рымскі цэзар, —