Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/284

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРШАМАЙСКАЯ ПЕСЬНЯ

З рускага

Вось ідзе наш май вясёлы,
Сьвята сьветлае дзяцей,
У прасторы звоняць пчолы,
Мкнуцца з мёдам у вулей.

Звонка песьню засьпяваем,
Дружна стрэнем весялей
Першы дзень вясёлы мая,
Сьвята сьветлае дзяцей!

Зелянеюць сенажаці,
Сонца ясна зіхаціць,
Сталі птушкі шчабятаці,
З лесам, з сонцам гаманіць.

Звонка песьню засьпяваем, і г. д.

Пад чырвоны сьцяг народы
Выйсьці з хат павінны ўсе,
Ўспомніць майскі дзень свабоды,
Сьвята згоды, гімн вясьне.

Звонка песьню засьпяваем, і г. д.

І бацькі і нашы брацьці,
Ўвесь працоўны люд пяе:
„Згіне цёмны сьвет пракляцьця,
Праца ў волі зацьвіце!“

Звонка песьню засьпяваем, і г. д.