Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/294

Гэта старонка не была вычытаная

СЕНЬ БАРАЦЬБЫ ЗА ВОЛЮ

З рускага — Дзьм. Цэнзара

Сьпеце, хто згінулі ў бойках за люд, —
Край за вас будзе маліцца…
Скора памінкі адбудуцца тут,
Маці-зямля адрадзіцца.

Бліснуць паходні Усходу й прыгон
Мучыць ня будзе народа, —
Будуць мінуўшыя бітвы, як сон,
Будзе вясна і свабода.

Толькі ня прыдуць на сьвята вясны
Тыя, што надта любілі…
Сьпеце, палеглыя, сьпеце, тут мы
Плачам на братняй магіле!

1905 г.