Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/313

Гэта старонка не была вычытаная

ХАЎТУРНЫ МАРШ

З польскага — Корнэль Уейскі

Гэтак звоняць! А так звоны
Рвуць мазгі балесьне!
А ксяндзы — куды пруць роем
З гругановай песьняй?
Тут-жа блізка, прада мною
Чорны воз туркоча…
Як мне цёмна! Воз той чорны
Зацямніў мне вочы.

Недзе ў высі крыж ясьнее,
Мігаюць паходні…
А мяне вядуць пад рухі,
Так іду выгодне:
Самі ногі йдуць, здаецца,
Скачанеўшы ногі,
Добра, што вядуць мяне так, —
Ня зблуджу з дарогі.

Так іду, плыву, як сьпячы,
Бяз чуцьця, бяз волі;
Галаву ды сэрца толькі
Страшна мучаць болі,
Капцюры іх рвуць якіясь
Вострыя, крывыя;
А званы тут цягам звоняць,
Вараньнё ўсьцяж вые.

Чую музыку якуюсь,
Водгульле нясецца;
Б‘е з вачэй жар, а па твары
Штось зімное льецца.