Гэта старонка не была вычытаная
На атласе заламала
Ручанькі на крыж,
Усьміхаецца спрасоньня…
Ах, ты ўжо ня сьніш!
Ня ўздыхнеш па белых рожах
На вянку ў жальбе,
Пацалункамі ў галоўку
Ня збуджу цябе.
Не глядзіш, што за табою
Йду я — труп бляды,
Што вяду туды з жалобай,
Скуль ня прыдзеш ты.
Ці-ж на то хавала маці
Не адну вясну
кахаў я да астатку,
Каб клаў у труну?
Вось якое мне вясельле?!
І я ў гэткі дзень
Жыці мушу? — Божа! Божа!
Што пачну я, цень?
Дабраты была анельскай,
А любіла як!..
Быццам песьняй, быццам казкай
Дні плылі нам так,
І пры ёй ня знаў я грэху —
Дабрату я знаў,
Бо з яе вачэй і ўсьмешкі
Бласлаўленьне браў.