Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/321

Гэта старонка не была вычытаная

САСОНКА

З польскага — М. Канапніцкай

А хто-ж, хто сасонку
Гэту ў лесе сеяў?
Ой, засеяў яе ветрык,
Што над хатай вее.

А хто-ж, хто сасонку
Напаіў вадзіцай?
Ой, паілі яе сытна
Росы і крыніцы.

А хто-ж, хто сасонку
Грэў у сонным боры?
Агравала яе сонца
З наднебных прастораў.

А хто-ж, хто сасонку
Выхаваў з зярняці?
Выхавала яе гэта
Наша зямля-маці.