Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/323

Гэта старонка не была вычытаная

ПАВУК і МУХА

З польскага

Муха лётае па хаце
І шукае стравы,
А павук снуе ўжо сетку,
У куце над лавай.

Малачка ці крошку хлеба,
Знайсьці муха хоча,
І вось беленькага цукру
Ўбачыла кусочак.

Села, хобацік уткнула,
Цукер сьсе паволі,
А наеўшыся, ўзьнялася,
Лётае у волю.

Муха лётае навокал,
У куток імкнецца,
вя ўсьпела азірнуцца,
Як ужо у сетцы.

Дарма тузаецца муха,
Парваць сетку хоча,
Ўжо нічога не паможа,
Ўжо павук засмокча,

1924 г.