ЛЕТА ЦЁПЛАЕ МІНАЕ
З польскага
Лета цёплае мінае З сваім сонцам, з сваёй сушай, Толькі ў садзе на галінах Сьпеюць яблыкі ды йгрушы.
З назублёнымі сярпамі Шчыра ў полі гнуцца жнеі; Селянін зьбірае збожжа Ды зноў зерне вее, сее.
Во і скончана ўсё жніва, Ўжо дабро ўсё пад страхою, — Ажно міла паглядзеці На багацьце на такое!
1924 г.