Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/325

Гэта старонка не была вычытаная

ЗІМКА

З польскага

Ой, зімка благая,
Не страшна ты!
На што-ж у нас печка
І лес густы?..

На полі сьнег сьцежку
Беліць усьлед;
Мы коніка ў санкі —
Ды ў поле, ў сьвет!

Застыла, замёрзла
Паверхня вод,
Гэй, хлопцы, дзяўчаткі,
Жывей на лёд!

Як зоркі заблыснуць
На небе там, —
Пачуем мы казку,
Раскажуць нам.

Аб дзеду-марозе,
Аб долі злой,
Аб беднай сіротцы
Сказ будзе той.

1923 г.