Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/326

Гэта старонка не была вычытаная

ЖАЛЬБА ДЗЯЎЧЫНЫ

З польскага — Яскулкі

Эй, ты, доля залатая,
Дзе ты запрапала?
Без цябе-ж во сірата я
На век векаў стала.

Над маёю ты калыскай
Зорачкай ясьнела, —
Як-бы раю была блізкай —
Шчасьце я так мела.

Запаліла ты мне сонца
Над маёй галоўкай,
Як пачула я бясконца
Мілоснае слоўка.

Усё тады а навакола
Мне здалося граньнём,
Бо было мне так вясёла
З тым маім каханьнем!

Мела шытую з аблочкаў
Сукню і хвальбону
І зьвітую з васілёчкаў
Княжнаву карону.

Свае слала нада мною
Вясёлка дарогі,
Зямля кветкамі, расою
Клалася пад ногі.

Ой, ты, доля мая міла,
Твая тут прычына,