У ЗЯЛЁНЫМ САДОЧКУ
У зялёным садочку Пад ігрушай ўдваёчку Сядзіць хлопец з дзяўчынкай, І мілуецца з ёю, З ненаглядкай сваёю, Та‘ гарыць, як лучына.
І цалуе-ж ён любай Сваёй вочкі і губы. Песьціць як не задуша. Дружок з дружкай варкуе, Салавей ім ўтуруе Шуміць над імі йгруша.
Вось прыціхлі, прымлелі, Дрож прабегла па целе, Ўсхваляваліся грудзі. І забыўся ён з ёю, З ненаглядкай сваёю, Што ёсьць сьвет, што ёсьць людзі.
1907 г.